Павел Севярынец. Фота: БХД

12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы групы палітвязняў — Паўла Севярынца, Дзмітрыя Казлова, Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

Суд закрыты — нават сваякам не дазволілі прысутнічаць на працэсе. Вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках «пратэстнага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, «матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон», паведамляюць праваабаронцы.

Суд над Севярынцам закрыты і «матэрыялы справы адносяцца да таямніцы»
У судзе. Фота: sb.by

Севярынец знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года. Напярэдадні яго жонка Вольга агучыла яго зварот. Таксама з пачатку лета за кратамі блогер Казлоў (“Шэры кот”). Шчасную затрымалі ў лістападзе 2020-га. Яна — грамадская актывістка, рэдагавала некалькі тэлеграм-каналаў.

Да суда прыйшлі каля 40 чалавек, але іх не прапусцілі ў будынак. Тых жа, хто туды патрапіў, выгналі міліцыянеры. Яны ж загадалі людзям разыходзіцца, не стаяць каля суда, туды прыехалі амапаўцы. Каля суда былі затрыманы журналісты Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч, а таксама каардынатар аргкамітэта БХД Алег Аксёнаў. 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»