Сяргей Зікрацкі: “Пабачым масавы адток адвакатаў”
Сяргей Зікрацкі, юрыст. Фота: theins.ru

Сяргей Зікрацкі — вядомы адвакат. Спецыялізаваўся на юрыдычнай дапамозе беларускаму бізнэсу, СМІ і IT-кампаніям. У 2020-2021 абараняў на палітычна матываваных працэсах TUT.BY, журналістку Белсат Кацярыну Андрэеву, праграмнага дырэктара Прэс-клуба Алу Шарко, быў адным з абаронцаў Максіма Знака. У сакавіку яго выключылі з калегіі адвакатаў.

Вышэйшую адукацыю Сяргей Зікрацкі атрымаў у Беларусі, дадатковае – у Вялікабрытаніі, Латвіі, Польшчы.

У якасці прадстаўніка Ціханоўскі па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі будзе працаваць над рэформай механізмаў абароны правоў беларусаў, каардынаваць працу па ўніверсальнай юрысдыкцыі, Міжнароднай платформе па адказнасці, судовых справах распачатых ў замежных краінах супраць прадстаўнікоў рэжыму.

«Упэўнены, што амаль кожны беларус за апошні год адчуў на сабе наступствы прававога дэфолту. Я як адвакат сутыкаўся з гэтым кожны дзень. Мой калега, Максім Знак, які аказваў юрыдычную дапамогу Святлане Ціханоўскай раней, зараз знаходзіцца за кратамі. За кратамі па палітычных матывах знаходзяцца і сотні іншых людзей. Перад намі стаіць задача абараняць правы беларусаў на міжнародным узроўні і падрыхтаваць канцэпцыю рэформы заканадаўства ў самых розных сферах, каб укараніць іх у новай Беларусі», — сказаў Сяргей Зікрацкі.

Поделиться ссылкой: