Такога вы яшчэ не чулі! «Будзьма» запрашае на прэзентацыю праекта «Кадмій»
Прэзентацыя праекта «Кадмій»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае 13 траўня ў анлайн-прастору PartyZona, дзе выступіць гурт «Кадмій».

Заснаваны вядомымі беларускімі музыкамі Дашай Кадамскай і Цімурам Рэйзісам, праект «Кадмій» спалучае ў сабе традыцыі бардаўскай песні, электроннай музыкі і этнічных спеваў. У 2020 годзе музыкі прэзентавалі ЕР «Горад», а зараз працуюць над матэрыялам для наступнага рэлізу.

У эфіры PartyZona музыкі правядуць прэзентацыю праекта.

Арганізатары абяцаюць: “Такога вы яшчэ дакладна не чулі!”

Далучайцеся да эфіру 13 траўня. Пачатак у 19:30.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»