Кіраўнік «Белкнігі»: Буквар, «Рэвалюцыя» і «1984» — самыя прадаваныя ў Беларусі кнігі
Кіраўнік «Белкнігі»: Буквар, «Рэвалюцыя» і «1984» — самыя прадаваныя ў Беларусі кнігі

Кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч у інтэрв’ю расійскай «Литературной газете» назваў топ-10 самых прадаваных кніг у нашай краіне.

Паводле яго слоў, першыя два месцы займаюць кнігі Надзеі Жукавай (“Букварь”, “Уроки логопеда” і іншыя).

Кіраўнік «Белкнігі»: Буквар, «Рэвалюцыя» і «1984» — самыя прадаваныя ў Беларусі кнігі
Кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч. Фота: lgz.ru

Трэцяя пазіцыя — твор Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».

Чацвёртая — Оруэл «1984».

На 5-6 месцах два творы Уладзіміра Караткевіча — «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха».

Сёмая пазіцыя — «Тры таварыша» Рэмарка.

Восьмая — «Чароўныя казкі. Як ведзьмак ў ваўка ператвараўся», выдавецтва «Янушкевіч».

Дзевятая — «Ах дзіўны новы свет» Хакслі.

Дзясятая — «Завадны апельсін» Бёрджеса.

«Дадаў бы яшчэ да гэтага спісу кнігі Быкава, Адамовіча, Мележа, Алексіевіч, — кажа кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч. — Мы ў гэтай табелі аб рангах ніяк не ацэньваем ні талент аўтара, ні змест твора або яго годнасць. У нас пакупнік галасуе рублём.

Поделиться ссылкой: