Фота: fcneman.by

Прайшоў 7-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе.

Лідары – салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ – атрымалі чарговыя перамогі, таму ў верхняй частцы табліцы сітуацыя не змянілася.

Варта адзначыць таксама, што непрыемна здзіўляе гродзенскі «Нёман», які ў мінулым сезоне заняў ганаровае 5-е месца. А вось зараз гродзенская каманда пакуль не атрымала ніводнай перамогі і займае нязвыклае апошняе месца.

Вынікі тура:

«Слуцк» – «Дынама» (Брэст) – 1:1, «Рух» (Брэст) – «Славія» (Мазыр) – 2:1, «Дынама» (Мінск) – «Энергетык-БДУ» (Мінск) – 2:0, «Віцебск» – «Гомель» – 0:0, «Нёман» (Гродна) – «Іслач» (Мінскі раён) – 1:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) – «Мінск» – 2:1, «Спадарожнік» (Рэчыца) – «Шахцёр» (Салігорск) – 1:2, БАТЭ (Барысаў) – «Смаргонь» – 1:0.

Турнірная табліца

КамандыГульніВыйгрышыНічыіПаражэнніМячыАчкі
Шахцёр770020–421
БАТЭ752015–617
Дынама (Мн)742111–414
Дынама (Бр)73409–213
Рух733112–812
Гомель733110–612
Іслач740311–11012
Тарпеда-БелАЗ73135–910
Мінск72239–108
Віцебск71512–18
Слуцк71335–96
Энергетык-БДУ71246–85
Славія71156–124
Смаргонь71153–154
Спадарожнік71063–163
Нёман60343–93

 

Поделиться ссылкой: