Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Пра што піша на волю гомельскі праваабаронца, які знаходзіцца за кратамі з 18 студзеня.

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджванні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываліся ў Гомелі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У студзені ён быў затрыманы, пазней Леаніду было прад’яўлена абвінавачанне паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадcкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У адным з апошніх лістоў Судаленкі да праваабаронцы Аляксея Лойкі ён папрасіў, каб яму даслалі рашэнне Камітэта па правах чалавека па справе Алеся Бяляцкага.

«Хачу ўжо планаваць сваё паведамленне для суда, – напісаў Леанід. – Яшчэ ўказ аб памілаванні анансуюць, маўляў, у сярэдзіне красавіка ўступае ў сілу, раздрукуй і прышлі, хоць упэўнены, што мяне амністыя не закране, бо там дакладна прызнанне віны і раскаянне будуць вызначальнымі. Але ўсё ж, хоць суседзяў пракансультую».

Праваабаронца таксама паведаміў, што суд, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Гомелі: «Быў у мяне следчы, азнаёміў з новым складам следчай групы. Справа вылучана ў асобную вытворчасць, значыць, у сталіцу дакладна не паеду. Суд будзе тут, на месцы…»

Нагадаем, што тэрмін утрымання пад вартай Леаніду Судаленку падоўжаны да 18 мая.

Поделиться ссылкой: