У Маскоўскім Тэатры.doc вечарам у суботу была сарваная прэм’ера спектакля рэжысёра Сяргея Гіндыліса «Суседзі», прысвечанага падзеям жніўня 2020 года ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Аўтары спектакля, сярод якіх беларусы і расіяне, апісваюць яго так:

«Разам з медыяпраектам «Жнівень 2020» мы сабралі гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў пасля выбараў у Беларусі. Доктар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадзюсар, актрыса, прымальніца грузаў на Мінскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 года.

У спектаклі, створаным у тэхніцы headphone verbatim мы глядзім на беларускія падзеі вачыма іх непасрэдных удзельнікаў. Акцёр чуе ў слухаўках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе з максімальнай дакладнасцю перадаць прамову і інтанацыю».

Поделиться ссылкой: