Максім Ачарэтні / Еўрарадыё

Галоўнага лекара 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максіма Ачарэтняга звольнілі. Гэтую інфармацыю ён сам пацвердзіў у каментары Еўрарадыё.

Максім Ачарэтні — вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. У першую хвалю COVID-19 менавіта ён запусціў флэшмоб “Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома”. Гэтую акцыю падтрымалі іншыя дактары. На той час беларускія ўлады адмаўлялі шырокі распаўсюд захворвання ў краіне.

Поделиться ссылкой: