Святлана Ціханоўская і Себасцьян Курц. Фота: Telegram / tsikhanouskaya

Кіраўнік аўстрыйскага ўраду Себасцьян Курц, з якім 28 красавіка сустракалася Святлана Ціханоўская, патэлефанаваў у Маскву і сярод іншага спрабаваў абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі сітуацыю ў Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Расіі, бакі абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны і Аляксея Навальнага, магчымую сустрэчу Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«Пры абмеркаванні сітуацыі вакол Беларусі з расейскага боку падкрэслена непрымальнасць умяшання звонку ва ўнутраныя справы гэтай краіны», – гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Аўстрыйскі бок пакуль не паведамляе дэталяў размовы.

Тым часам Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Італію

Пасля Аўстрыі Ціханоўская наведала з працоўным візітам Італію, дзе сустрэлася з міністрам замежных спраў Луіджы Дзі Маё, ягоным намеснікам Бэнедэта Дэла Ведова, міністрам працы Андрэа Арланда, а таксама правяла рабочыя сустрэчы з лідарамі асноўных груп італьянскага парламента, і выступіла на слуханнях Камітэту міжнародных стасункаў італьянскага парламенту, прысвечаных Беларусі, паведамляе Белсат.

Галоўная тэма, якая абмяркоўвалася, – як Італія можа дапамагчы беларусам. Ціханоўская заклікала Італію быць больш рашучай у дзеяннях, падтрымаць на ўзроўні Еўразвязу санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі – у траўні будзе разглядацца новы пакет. Абмяркоўвалася і тэма перамоваў па выхаду Беларусі з крызісу і ролю Італіі ў гэтым – на ўзроўні канферэнцыі на базе ПА АБСЕ, круглых сталоў з удзелам экспертаў з краін ЕЗ і не толькі.

Пуцін супраць умяшальніцтва Еўропы ва ўнутраныя справы Беларусі
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Італію. Фота: Telegram / tsikhanouskaya

Таксама Ціханоўская выступіла на канферэнцыі аб Беларусі ў Інстытуце міжнародных стасункаў з удзелам 55-і экспертаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах. Падчас канферэнцыі абмяркоўвалі фарматы перамоваў, спосабы ціску на рэжым і падтрымкі грамадзянскай супольнасці, эфектыўнасць санкцый і дапамога беларусам.

Сёння адбылася сустрэча Ціханоўскай з італьянскім міністрам у еўрапейскіх справах Энца Амелдона, яны абмеркавалі сумесныя дзеянні ў Еўразвязе і міжнародных арганізацыях, а таксама з пасламі і дыпламатамі Новай Зеландыі, Мексікі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады, Літвы і Польшчы.

Поделиться ссылкой: