Габрыель Гарсія Маркес. Фота: twitter.com

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што скончана праца над перакладам знакамітага рамана «Восень патрыярха» Габрыеля Гарсія Маркеса.

Працаваў з тэкстам вядомы беларускі перакладчык Сяргей Шупа. Ужо апублікаваны невялічкі ўрывак:

«…мы так ніколі і не ведалі, кім ён быў і які ён быў, ці не быў ён толькі выдумкай нашай фантазіі, камічным тыранам, які ніколі не даведаўся, дзе быў левы, а дзе правы бок гэтага жыцця, якое мы любілі з няўтольнай прагай і якое вы нават не наважыліся сабе ўявіць ад страху даведацца тое, што мы ведалі аж занадта добра, што яно суровае і мімалётнае, але іншага жыцця няма, генерал, бо мы ведалі хто мы, а ён так ніколі пра гэта і не даведаўся, застаўшыся з ціхім посвістам кілы старога нябожчыка, вырванага з коранем ударам смерці, які ляцеў у цьмяным шолаху апошняга замерзлага лісця сваёй восені у змрочную бацькаўшчыну праўды забыцця, учапіўшыся ад страху за сатлелыя лахманы балахона смерці, безуважны да крыкаў шалёных натоўпаў, якія высыпалі на вуліцы, спяваючы гімны радасці ад радаснай весткі пра ягоную смерць, безуважны навекі да аркестраў свабоды і вясёлых феерверкаў і ўрачыстых званоў, якія абвясцілі свету добрую навіну пра тое, што незлічоны час вечнасці нарэшце скончыўся.»

Выхад кнігі запланаваны на восень 2021 года.

Поделиться ссылкой: