У Беларусі найменей 6 падлеткаў затрымалі па палітычных крымінальных справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінулага году. Большасьць зь іх вінавацяць у пратэстах 10 жніўня. Калі скласьці іхнія прысуды, то разам выйдзе 15 гадоў. “Радыё Свабода” расказвае, хто яны і за што сядзяць.

«Публікаваў асабістыя дадзеныя міліцыянтаў»

Дзьмітры Стрыжак, 16 гадоў, Добруш

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Дзьмітры паходзіць з Добруша, вучыўся ў гомельскім каледжы. Яго абвінавацілі ў тым, што ён быў адміністратарам тэлеграм-каналу, дзе публікаваў асабістыя дадзеныя міліцыянтаў. Зьвесткі хлопец браў зь іншых падобных паблікаў.

Па словах міліцыі, хлопец даваў паказаньні, нібыта незнаёмец папрасіў яго займацца гэтым каналам. Да таго ж, паводле афіцыйнай вэрсіі, падлетак арганізаваў збор ахвяраваньняў на разьвіцьцё каналу і на падтрымку пацярпелым, але набыў сабе за гэтыя грошы скутэр і куртку. Яго затрымалі і асудзілі, калі яму было яшчэ 15 гадоў. Ён не прызнаны палітвязьнем.

«Кінуў кактэйль Молатава ў вайскоўцаў»

Мікіта Залатароў, 16 гадоў, Гомель

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Мікіта — дзевяціклясьнік з Гомля. Яго затрымалі за пратэсты 10 жніўня 2020 году, якія суправаджаліся «пагромамі, падпаламі, збройным супрацівам прадстаўнікам улады» (ч. 1 арт. 293, арт. 364, арт. 295). Яго абвінавацілі ў тым, што кінуў «кактэйль Молатава», падрыхтаваны іншым чалавекам, у бок вайскоўцаў. Бутэлька ўпала на асфальт побач з байцамі і не прынесла ім шкоды. Яны ня мелі прэтэнзій да Залатарова або іншых фігурантаў справы. Мікіта сваю віну не прызнаў.

Хлопец хварэе на эпілепсію. Ён неаднаразова скардзіўся бацькам, што яго білі ў СІЗА, стасавалі да яго электрашокер, не давалі своечасова таблеткі. Сьледчыя не выявілі складу злачынства ў дзеяньнях супрацоўнікаў СІЗА.

Пасьля прысуду падлетак пачаў кідацца на клетку і крычаў: «Выпусьціце мяне адсюль!».

«Кінуў камень у аўтазак»

Віталь Прохараў, 17 гадоў, Жлобін

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Віталь жыў у Жлобіне на Гомельшчыне. Яго затрымалі праз паўгоду за падзеі 10 жніўня. Па афіцыйнай вэрсіі, ён удзельнічаў у «масавых беспарадках» і кінуў камень у аўтазак. Віталь сваю віну не прызнаў і расказаў, што ён выклаў у сацыяльныя сеткі аповед пра камень, каб папіярыцца. Яго абвінавацілі па двух артыкулах за арганізацыю беспарадкаў і гвалт у дачыненьні міліцыянтаў (арт. 342 і арт 364 КК). Па словах сваякоў, хлопца моцна зьбілі амапаўцы пры затрыманьні.

Трох падлеткаў затрымалі па «берасьцейскай справе»

Сяргей Гацкевіч, 17 гадоў, Берасьце

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Сяргей — 11-клясьнік зь Берасьця. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 году (ч. 2 арт. 293 КК). Да суду хлопец заставаўся на волі, пад наглядам. Яго судзілі разам яшчэ з 8 берасьцейцамі, сярод якіх быў яшчэ адзін непаўналетні Дзяніс Хазей.

Усіх прызналі вінаватымі ў «масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі і зьнішчэньнем маёмасьці». Пратэстоўцы скардзіліся, што падчас супрацьстаяньня 10 жніўня па іх стралялі байцы, міліцыянты на судзе казалі, што людзі кідалі ў іх камяні.

Па справе праходзілі пацярпелымі 29 міліцыянтаў, якія давалі паказаньні, хаваючыся ад прыступных за шырмай. На суд пускалі абмежаваную колькасьць людзей: ад кожнага фігуранта мог прыйсьці толькі адзін сваяк.

Дзяніс Хазей, 17 гадоў, Высокае

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Дзяніс — вучыўся на 2 курсе каледжа ў горадзе Высокае на Берасьцейшчыне. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах у Берасьці 10 жніўня 2020 году (ч. 2 арт. 293 КК). Да суду хлопец заставаўся на волі, пад наглядам. Яго судзілі разам яшчэ з 8 берасьцейцамі, сярод якіх быў яшчэ адзін непаўналетні Сяргей Гацкевіч.

Усіх прызналі вінаватымі ў «масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі і зьнішчэньнем маёмасьці». Пратэстоўцы скардзіліся, што падчас супрацьстаяньня 10 жніўня па іх стралялі байцы, міліцыянты на судзе казалі, што людзі кідалі ў іх камяні.

Па справе праходзілі пацярпелымі 29 міліцыянтаў, якія давалі паказаньні, хаваючыся ад прыступных за шырмай. На суд пускалі абмежаваную колькасьць людзей: ад кожнага фігуранта мог прыйсьці толькі адзін сваяк.

Вядома, што Дзянісу прыходзіць мала лістоў.

Давід Збаранскі, 18 гадоў (споўнілася нядаўна ў СІЗА), Берасьце

Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязні Беларусі да 18 гадоў?

Давід паходзіць зь Берасьця. Вучыўся ў польскім Любліне на факультэце турызму. Праходзіць па «берасьцейскай справе» за 10 жніўня разам зь дзясяткамі чалавек. Аднак іх судзяць невялікімі партыямі ў асобных працэсах. Дзяніса яшчэ не асудзілі. Яго затрымалі адразу, калі ён вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. З унівэрсытэта яго адлічылі пасьля нязданай сэсіі.

Поделиться ссылкой: