Даслдванне беларускіх студэнтаў: моўная дыскрымінацыя ў Беларусі
Фота: SAY.BY

Студэнты ЕГУ ладзяць праект-даследаванне датычна дыскрымінацыі нацыянальнай мовы ва Украіне і Беларусі. У развіцці праекта ім дапамагае кампанія «IFES Ukraine».

У межах праекта было створана апытанне датычна Беларусі і выпадкаў дыскрымінацыі ў сферы абслугоўвання, паведамляе “Новы Час”. Аўтары праекта мяркуюць, што яно дапаможа даследаваць праблему ў Беларусі, высветліць, як часта беларусы сутыкаюцца з моўнай дыскрымінацыяй і змагаюцца з ёю.

Маладзёны просяць дапамагчы ім у даследаванні і зборы даных, а дзеля гэтага неабходна прайсці невялічкае апытанне.

Поделиться ссылкой: