Выдатнікі з’язджаюць з Беларусі
Фота: TUT.BY

Карлаў універсітэт прыняў 8 студэнтаў-медыкаў з Беларусі, сярод якіх выдатнікі вучобы. Як паведамляе “Наша Ніва”, група навучэнцаў, пераважна з апошніх курсаў і з выдатнымі залікоўкамі, прыбыла ў Чэхію пару тыдняў таму. Зараз, пасля каранціна яны праходзяць моўныя курсы, каб вучыцца па-чэшску.

Пасялілі іх у інтэрнаце, абяцаюць плаціць стыпендыю з кастрычніка, калі пачнецца вучоба.

зараз студэнты пераважна баяцца ці не хочуць каментаваць сітуацыю адкрыта.

«Хтосьці тут бо на Радзіме з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, камусьці пагражалі асаблівым «шанцаваннем» на размеркаванні і гэтак далей. Наконт поўнага супадзення спецыяльнасцяў яшчэ невядома, нас залічаць на лекарскі факультэт, да канца жніўня мы будзем вучыць мову», — сказаў нам студэнт 5 курса Аляксандр, які дагэтуль бачыў сваю будучыню ў беларускай навуцы. Сярэдні бал яго беларускай залікоўкі — «вышэй за 8».

«Пасля затрыманняў і крымінальных справаў ва ўніверсітэце склалася цяжкая атмасфера, у мяне не было пачуцця абароненасці, не стала ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — кажа іншая студэнтка, трэцякурсніца Сафія. — У Беларусі мне вельмі падабаліся і прадметы, і выкладчыкі, але многае змянілася за мінулы год. Сваю будучыню як бачыла як звычайны малады доктар: размеркаванне і работа ў клініцы. Спадзяюся, што ў любым разе мы ўсе станем спецыялістамі і рэалізуемся, а калі ў краіне будуць змены да лепшага, то я вярнуся».

Натуральна, гэтая гісторыя вядомая і абмяркоўваецца ва ўніверсітэцкіх колах.

Адзін з выкладчыкаў, які выкладаў у гэтых студэнтаў, апісаў іх словам «цудоўныя» і выказаў шкадаванне, што выдатнікі з’язджаюць.

Поделиться ссылкой: