Фота: МУС

Учора суд горада Жодзіна прызнаў Сяргея Лаўкайціса вінаватым у хуліганстве (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Здарэнне адбылося ў Жодзіне 5 снежня. Паводле звестак следства, з 23:15 да 23:23 Лаўкайціс абліў «Табакерку» гаручай сумессю з чатырох загадзя падрыхтаваных пластыкавых бутэлек. Пасля гэтага ён падпаліў шапік.

Лаўкайціса затрымалі адразу ж, а “Табакерку” патушылі. Агульная шкода ацэненая ў 341 рубель 12 капеек, што склала на момант злачынства 12,63 базавай велічыні. Суд прыняў рашэнне – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тры гады зняволення – за падпал «Табакеркі»

Поделиться ссылкой: