Фото: twitter.com/maxim

З такім пытаннем некалькі месяцаў таму сайт «Народнай Волі» звярнуўся да сваіх наведвальнікаў. І, каб лягчэй было зарыентавацца, прапанаваў такую разбіўку:

• Адстаўкай Аляксандра Лукашэнкі.
• Новымі празрыстымі прэзідэнцкімі выбарамі.
• Ніякіх змяненняў не трэба, у Беларусі і так ўсё добра.
• Канстытуцыйнай рэформай.

На 25 красавіка тых, хто пажадаў узяць удзел у апытанцы, налічвалася 19.885
чалавек. Як бачым, абсалютная большасць з іх лічыць, што дасягнуць грамадзянскай згоды ў Беларусі можна, калі будзе адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, – 65%. На канстытуцыйную рэформу спадзяюцца толькі 3%, на новыя празрыстыя прэзідэнцкія выбары – 27%. Заўважым: ёсць і тыя, хто лічыць, што ніякіх змяненняў не трэба, у Беларусі і так усё добра, – такіх 5%.

З улікам сітуацыі, якая склалася ў Беларусі апошнім часам, сайт «Народнай Волі» прапаноўвае сваім наведвальнікам новую апытанку. Яна звязана з той шырокай дыскусіяй, якая разгорнута ў сеціве вакол «спробы арганізаваць дзяржаўны пераварот і замах на жыццё А.Лукашэнкі і яго дзяцей». Заходзьце на сайт www. nv-online.info і галасуйце!

Поделиться ссылкой: