У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля блізіцца да завяршэння працэс над даверанымі асобамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і спробе захопу адміністрацыйных будынкаў.

Сваякі падсудных паведамілі, што дзяржабвінаваўца запрасіў для Юрыя Уласава 6 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Шасцю гадамі пазбаўлення волі ў такой жа калоніі прапанавана пакараць Аляксандра Шабаліна і Дзмітрыя Івашкова. Для шматдзетнай маці Таццяны Канеўскай прадстаўнік пракуратуры таксама запрасіў 6 гадоў зняволення, але ў калоніі агульнага рэжыму.

Дзяржабвінаваўца запрасіў пакараць давераных асоб Ціханоўскай з Гомеля вялікімі тэрмінамі зняволенняСуддзя Аляксей Хлышчанкоў, які разглядае крымінальную справу супраць давераных асобаў і актывістаў альтэрнатыўнага кандыдата на прэзідэнта Ціханоўскай, прызнанай у свеце паводле выбараў лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі, мае абвесціць прысуд 3 мая ў 10.30.

Журналістаў незалежных СМІ па-ранейшаму на працэс не дапускаюць.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»