Шаноўныя чытачы!

Паважаныя валанцёры!

Як вы ведаеце, мы разлічвалі, што ўжо 2 красавіка адновім выпуск газеты «Народная Воля» ў папяровым варыянце. На жаль, літаральна ў апошні момант маскоўская друкарня скасавала дамову, паведаміўшы, што на іх «сильно наехали».

Што ж, не будзем апускаць рукі. Давайце з аптымізмам глядзець у заўтрашні дзень. «Адрамантуюць» жа некалі станок у выдавецтве «Беларускі Дом друку», і адновяцца нармальныя стасункі з тутэйшымі паліграфістамі. А пакуль, сябры, працягвайце чытаць «Народную Волю» ў электронным варыянце. Падпісацца на PDF-версію газеты можна на сайце belpressa.by.

Паколькі мы цяпер не маем даходаў ад рэалізацыі выдання праз «Белпошту» і «Белсаюздрук», то ў чарговы раз звяртаемся да Вас, дарагія прыхільнікі свабоднага слова, з просьбай: дапамажыце!

Толькі разам мы зможам уратаваць «Народную Волю». Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускай транскрыпцыі):

1. Через ЕРИП:
СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.

2.Через БАНК:
ИЧУП «Народная Воля». 220030, г.Минск, ул.Энгельса 34а
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,
Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск
УНП 100961759, ОКПО 37381505

Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць!

Вы – з «Народнай Воляй»,
«Народная Воля» – з Вамі!

Поделиться ссылкой: