Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася. Туман не рассеяўся…
Встреча Лукашенко и Путина 22.04.2021

Так, ні расіяне, ні мы, беларусы, нічога новага, нічога канкрэтнага, а тым больш лёсавызначальнага ўчора не пачулі ні ад Пуціна, ні ад Лукашэнкі. Агульныя словы, агульныя фразы, ад якіх палітычны туман не рассеяўся, а, наадварот, згусціўся.

У дэмакратычных краінах кіраўнікі не хаваюць ніякіх сакрэтаў ад шырокай грамадскасці. Але ж, на жаль, і Расіі, і Беларусі яшчэ далёка да па-сапраўднаму дэмакратычных дзяржаў…

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Лукашэнка як быццам саступіў Пуціну ў галоўнай з чаторых важных для Расійскай Федэрацыі тэм. Не выключана, што беларусы даведаюцца пра гэта з той самай чаканай заявы, падобнай якой Лукашэнка, паводле яго ж слоў, «не рабіў 26 гадоў». Што ж, пачакаем…

Асноўныя моманты перамоў

Лукашэнка:

– Беларусь і Расія ўзгаднілі амаль усе карты па інтэграцыі, засталіся 2–3, якія тычацца эканомікі;
– Мінску і Маскве трэба ўзмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне;
– прапанова Кіева перанесці з Мінска перамоўную пляцоўку па Данбасе – «глупства несусветнае».

Пуцін:

– праца над інтэграцыйнымі працэсамі ідзе эфектыўна па розных напрамках. Гэта тычыцца і ўзаемадзеяння па лініі спецслужбаў;
– у адносінах Мінска і Масквы зроблена ўжо шмат пазітыўнага, але ёсць яшчэ пытанні, па якіх трэба дамовіцца;
– калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць адносіны Расіі і Украіны, яго чакаюць у Маскве ў любы час.

Поделиться ссылкой: