Павел Латушко
Павел Латушко

Супольнасць «Сумленныя людзі» і Народнае антыкрызіснае кіраванне даслалі ў дзяржаўныя структуры Беларусі Адкрыты ліст з патрабаваннем прыняць захады для пераадолення грамадска-палітычнага крызісу, піша Радыё Свабода.

Ліст падпісалі больш за 1674 супрацоўніка органаў дзяржаўнага кіравання, пераслалі ва ўрад, у адміністрацыю Лукашэнкі, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Генеральную пракуратуру, Вярхоўны і Канстытуцыйны суды.

Асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, перададзены не былі.

У лісце падпісаліся былыя і дзейныя дзяржаўныя служачыя, якія выступаюць супраць гвалту і за мірнае ўрэгуляванне палітычнага канфлікту ў Беларусі.

Ключавыя патрабаванні Адкрытага ліста:

  • Спыніць гвалт;
  • вызваліць палітвязняў;
  • прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт над пратэстоўцамі, і ЦВК – за фальсіфікацыю выбараў;
  • правесці новыя выбары прэзідэнта Беларусі.

Згодна з умовамі збору подпісаў, імёны чыноўнікаў гатовыя былі апублікаваць у выпадку збору звыш 5000 подпісаў, таму імёны называць ня сталі, але падагульнілі некаторыя звесткі пра людзей, які падпісалі ліст.

Сярод тых, хто падпісаў Адкрыты ліст, 1273 чалавекі зʼяўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі (76%), а 401 – былымі (24%). Большасць з іх спынілі службу ў перыяд пасля жніўня 2020 году.

Поделиться ссылкой: