Два футбольныя клубы Польшчы падтрымалі беларускіх спартоўцаў
Фота: @LechPoznan

Гульцы варшаўскай «Легіі» і познаньскага «Леху» выступілі супраць рэпрэсій у Беларусі.

Футбалісты каманды «Лех» з гораду Познань выступілі ў падтрымку вольных спартоўцаў Беларусі, чым выказалі пратэст супраць пераследу беларускіх атлетаў з уласнай палітычнай і грамадзянскай пазіцыямі.

Гульцы «сіня-белых» з’явіліся на размінцы перад матчам чэмпіянату Польшчы з гданьскай «Лехіяй» у футболках з надпісам «Салідарнасьць з вольнымі спартоўцамі Беларусі».

Трэцяга красавіка першым клубам Польшчы, які падтрымаў беларускае змаганне, стала «Легія» з Варшавы. Тады гэтая каманда выйшла на поле ў такіх самых футболках напярэдадні матчу польскага першынства з «Пагоняй» (Шчэцін).

«Лех» і «Легія» — вядучыя клубы Польшчы. У мінулагоднім чэмпіянаце познаньскі клюб заваяваў срэбраныя, а варшаўскі залатыя медалі.

Для аб’яднання спартоўцаў, якія выступаюць за новыя прэзідэнцкія выбары, спыненне крымінальнага, адміністрацыйнага пераследу беларусаў, працуе Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Яго кіраўнікі Аляксандар Апейкін і Аляксандра Герасіменя, а таксама шэраг іншых спартоўцаў падвяргаліся ціску за сваю думку, некаторыя вымушана пакінулі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»