Дзінара Алімбекава

Нямецкі рэсурс extrarunde-biathlon падлічыў даходы біятланістак за мінулы сезон – гаворка ідзе аб прызавых грашах. Аказалася, што ў першую дзясятку трапіла і беларуска Дзінара Алімбекава (у яе восьмая пазіцыя).

Вось як выглядае дзясятка самых багатых у гэтым сезоне біятланістак (прызавыя – у еўра):

  1. Цірыль Экхаф (Нарвегія) – 386.000
  2. Мартэ Олсбю-Ройселан (Нарвегія) – 254.000
  3. Ханна Эберг (Швецыя) – 196.300
  4. Ліза-Тэрэза Хаўзер (Аўстрыя) – 168.000
  5. Даратэя Вірэр (Італія) – 165.700
  6. Францыска Пройс (Германія) – 161.550
  7. Інгрыд Тандрэвольд (Нарвегія) – 153.000
  8. Дзінара Алімбекава (Беларусь) – 126.750
  9. Анаіс Шэвалье-Бушэ (Францыя) – 120.500
  10. Дэніз Херман (Германія) – 110.150.

Дарэчы, гэты сезон быў адным з самых яркіх у кар’еры Дзінары, бо яна здолела ўварвацца ў эліту сусветнага біятлона. Калі па выніках сезона 2019/2020 Алімбекава заняла ў агульным заліку Кубка свету 76-е месца, то ў гэтым годзе скокнула аж на 7-е! Прагрэс відавочны. І як вынік – нядрэнна зарабіла.

Поделиться ссылкой: