Пра гэта заявіла пасол ЗША Джулі Фішар падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні.

Санкцыі адноўленыя супраць наступных кампаній:

«Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
«Белнафтахім» і яго амерыканскі філіял
«Белшына»
«Гродна Азот»
«Гродна Хімвалакно»
«Лакафарба»
«Нафтан»
«Полацк Шкловалакно»

Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спынена, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Санкцыі ўводзяцца па прычыне сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Раней санкцыі былі скасаваныя, але ў сакавіку 2021-га ЗША заявілі, што зноў запусцяць іх, і пазбегнуць гэтага рэжым можа, калі вызваліць палітвязняў і пойдзе на дыялог з народам.

Поделиться ссылкой: