Стала вядома, што былы следчы Яўген Юшкевіч затрыманы па артыкуле «акт тэрарызму»
Яўген Юшкевіч. Фота: dev.by

Ініцыятар праекта ByChange Яўген Юшкевіч арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта ў твітэры паведаміла яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.

Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь увечары 19 красавіка. Яго дзяўчына, Валерыя Эйсмант, паведаміла, што каля іх дома дзяжурыць міліцыя.

Нагадаем, Юшкевіч ўпершыню быў затрыманы 24 лістапада. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 ч. 1 КК РБ (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”). Праз 10 дзён яго адпусцілі, замяніўшы меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яшчэ быў інцыдэнт з дзяўчынай Яўгена: яе таксама затрымлівалі. У інтэрв’ю TUT.BY Юшкевіч падрабязна распавёў пра затрыманне і ўтрыманне ў ізалятары.

За плячыма ў Яўгена Юшкевіча юрфак і магістратура БДУ, перападрыхтоўка ў ИИТ БДУІР, па спецыяльнасці “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм”. Два гады ён прапрацаваў пазаштатным супрацоўнікам Менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць-следчым. Пазней ён сышоў з пасады старэйшага следчага аддзела па расследаванні эканамічных злачынстваў кіравання Следчага камітэта па Мінску и пачаў працаваць Android-распрасоўшчыкам у IT-кампанію.

Поделиться ссылкой: