Яўген Юшкевіч

Не выходзіць на сувязь былы следчы Яўген Юшкевіч. Яго дзяўчына піша, што яго ля дома чакала міліцыя.

25 лістапада ён быў затрыманы па крымінальнай справе і быў прызнаны палітвязнем. 4 снежня меру стрымання замянілі на падпіску аб нявыездзе.

Дзяўчына Яўгена Юшкевіча, Валерыя Эйсмант, раней таксама была затрыманая цэнтральным апаратам КДБ, гэта адбылося 4 снежня. Валерыя — былая супрацоўніца пракуратуры Мінска. Неўзабаве яе выпусцілі, піша “Новы Час”.

Поделиться ссылкой: