Джо Байден. Фото: Anna Moneymaker / Getty Фото: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ пра ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі, паведамляе Белы дом.

У “чорны спіс” патрапілі шэсць расійскіх тэхналагічных кампаній, якія аказваюць падтрымку киберпраграме расійскіх спецслужбаў. Гэтыя кампаніі прызначаныя для працы ў тэхналагічным сектары эканомікі Расійскай Федэрацыі. Паводле звестак ЗША, гэтыя кампаніі могуць мець дачыненн да кібератакі на амерыканскія дзяржструктуры ў снежні 2020 года.

Акрамя гэтага, у дакуменце пазначана, што ўведзены дадатковыя санкцыі супраць 32 юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць накіраваныя расійскім урадам спробы паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2020 года ЗША, а таксама іншыя акты дэзінфармацыі і ўмяшання.

Паведамляецца і пра тое, што Міністэрства фінансаў, у партнёрстве з Еўрапейскім Саюзам, Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй і Канадай ўвяло санкцыі супраць васьмі фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з падаўжэннем расійскай акупацыі Крыма і рэпрэсіямі мясцовага насельніцтва.

Да гэтага Штаты высылаюць 10 расійскіх дыпламатаў з Вашынгтона, бо лічаць, што ў персанал расійскай дыпмісіі ўваходзяць прадстаўнікі спецслужбаў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»