У абарону Таццяны Гацуры-Яворскай выступіла Еўрапейская кінаакадэмія
У абарону Таццяны Гацуры-Яворскай выступіла Еўрапейская кінаакадэмія

Еўрапейская кінаакадэмія (EFA) выказалася ў абарону беларускай палітзняволенай Таццяны Гацуры-Яворскай. З тэкстам звароту, пад якім ужо падпісаліся 56 кінаарганізацыяў, можна азнаёміцца на сайце EFA.

У адкрытым лісце, адрасаваным беларускім уладам, кінаарганізацыі заклікаюць вызваліць Таццяну Гацуру-Яворскую і іншых пазбаўленых свабоды праваабаронцаў.

Акрамя таго, Назіральны Савет па абароне праваабаронцаў, які з’яўляецца партнёрам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (ВОПП), выступіў з настойлівым заклікам рашуча асудзіць арышты і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Гацуры-Яворскай і іншых праваабаронцаў.

Таццяна вядомая як дырэктар Міжнароднага кінафестывалю WATCH DOCS Belarus.

Таму у лісце гаворыцца, што “Гацура-Яворская зрабіла істотны ўнёсак у беларускую культуру і прапаганду фундаментальных каштоўнасцяў.”

У лісце Еўрапейскай кінаакадэміі адзначана, што спіс тых, хто падтрымлівае зварот  усё яшчэ адкрыты для дапаўнення. Зацікаўленыя кінаарганізацыі, кінафестывалі, кінасеткі і іншыя прадстаўнікі кінаіндустрыі, гатовыя падпісаць ліст, могуць звяртацца на пазначаную электронную скрыню EFA.

Нагадаем, 5 красавіка яе затрымалі разам з іншымі актывісткамі арганізацыі “Звяно”. Перад гэтым улады зачынілі арганізаваную “Звяном” выставу “Машына дыхае, а я — не”. Яна прысвячалася працы медыкаў ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Усе актывісткі былі асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах, а на Гацуру-Яворскую пачалі крымінальную справу. Беларускія праваабаронцы прызналі Таццяну палітзняволенай.

Поделиться ссылкой: