БДУ звальняе маці адваката Дзмітрыя Лаеўскага
Алена Лаеўская. Фота: greenbelarus.info

З 17 красавіка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт не працягвае кантракт з выкладчыцай грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Аленай Лаеўскай, паведамляе Еўрарадыё.

Як паведамляе ТГ-канал “Юрфак за праўду”, сёння Алена Лаеўская правяла на факультэце апошнія пары.

Выкладчыца мае 22-гадовы стаж працы ў БДУ, у яе больш за 150 навуковых публікацый.

Сын Алены Лаеўскай — вядомы адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Ён абараняе ў судзе інтарэсы экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.

Поделиться ссылкой: