30 тысяч беларусаў маюць від на жыхарства ў Польшчы
Фота: svaboda.org

Крыху больш за 20 тысяч беларусаў маюць сталы від на жыхарства. Як паведамляе Радыё Свабода, падставай для іх выдачы была ў асноўным пацвярджэнне польскага паходжання, у тым ліку карты паляка.

10 тысяч беларускіх грамадзян маюць часовы від на жыхарства , інфармуе польскае Упраўленне па справах замежнікаў. Пераважная большасць беларусаў (каля 70%) атрымлівае яго па заявам, у сувязі з працаўладкаваннем.

З крыху больш за 30 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць карты:

  • 64% – людзі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў;
  • 25% – старэйшыя за 40 гадоў;
  • 11% – дзеці і падлеткі да 18 гадоў.

Нязначна пераважаюць мужчыны – 16,9 тысяч (55%), у параўнанні з 13,5 тысяч жанчын.

У гэтую лічбу не ўваходзяць беларусы, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, а таксама тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, тэрмін дзеяння якога быў часова падоўжаны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Поделиться ссылкой: