Калаж: Першы Рэгiён

Журналіст Мікалай Іваноў у сваім тэлеграм-канале паведаміў аб незвычайным спосабе матывацыі ігракоў у брэсцкім футбольным клубе “Рух”, якім валодае бізнесмен Аляксандр Зайцаў.

Пасля трох нічыйных вынікаў запар у чэмпіянаце краіны каманда ў свой выхадны дзень адправілася ў адну з сельскіх гаспадарак Пінскага раёна, дзе футбалісты збіралі на полі камяні. Працоўная тэрапія, магчыма, дапамагла – у чацвёртым туры “Рух”, як вядома, атрымаў перамогу.

Як жартуюць балельшчыкі на форумах: “Пасля нічыіх – камяні збіраюць. А куды каманду павязуць, калі прайграе?”

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»