У Літве распачалі крымінальную справу за катаванні беларуса ў турме
Віталь Алейнік расказвае сваю гісторыю. Фота Настассі Уткінай / «Рэгіянальная газета»

Маладзечанец Віталь Алейнік працуе ў Мінску. У цэнтры сталіцы яго і затрымалі вечарам 23 верасня, распавядае «Рэгіянальная газета».

Мужчына падрабязна расказваў пра сваё зняволенне і ўмовы, у якіх знаходзіўся 15 сутак у якасці асуджанага па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Алейнік у Літве звярнуўся да экспертызы людзей, якія маюць досвед працы з універсальнай юрысдыкцыяй, а таксама да следчых. Яны даследавалі матэрыялы па справе Алейніка і завялі крымінальную справу, маладзечанца прызналі пацярпелым.

Таксама Алейніку ўдалося дамагчыся адмены ў Мінскай абласной пракуратуры пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальный справы па факце гвалту ў адносінах да яго ў жодзінскай турме. Справа праходзіць дадатковую праверку, каманда Алейніка запатрабавала прыцягнуць да адказнасці тых, хто адмовіўся адразу заводзіць справу.

У абскарджванні рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска аб арышце Алейніка дайшлі да Вярхоўнага суда, заявіўшы адвод усяму складу.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»