На новай форме
НФК "Крумкачы". Фота: Аляксандра Шычко

Роўна за тыдзень да старту сезона “Крумкачы” правялі доўгачаканую сустрэчу з заўзятарамі, паведамляе прэс-служба футбольнага клуба. Падчас мерапрыемства Віталь Кутузаў прэзентаваў інавацыйную платформу SportexClub, а каманда прадставіла новую гульнявую форму на сезон-2021.

Віталь Кутузаў, спецыяльна прыляцеў на сустрэчу з Італіі, выступіў з прэзентацыяй, у якой распавёў пра магчымасці платформы і чаму гэты праект рэалізаваны менавіта з “Крумкачамi”: “Гэты клуб валодае пэўнай харызмай, у ім ёсць беларуская нотка, і ён заслугоўвае ўзяць на сябе такую ​​адказнасць – быць першым у чымсьці новым”.

На новай форме
Фота: Аляксандра Шычко

Пасля прэзентацыі перад гледачамі паўстала каманда ў новай экіпіроўцы, а таксама трэнерскі штаб у поўным складзе.

На форме месца фундатара займае надпіс “fair play” (сумленная гульня).

На сустрэчы перад гледачамі выступіў кавер-бэнд “Шэрлак Холмс”, паралельна з гэтым можна было атрымаць картку любога з футбалістаў або галоўнага трэнера, пагуляць у настольны футбол, набыць клубную атрыбутыку і шмат іншага.

На новай форме
Фота: Аляксандра Шычко

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»