
23 красавіка ў старажытным Тураве, што на Гомельшчыне, ладзіцца цікавы фэст. Кронпрынцамі на іх будуць кулікі – пра гэта паведамляе ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і запрашае ўсіх аматараў, што жадаюць адкрыць у сабе новыя таленты ў творчых майстар-класах, даць душы волю і павесяліцца.
Рыхтуюцца да фэсту і птушкі. Арнітолагі з навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах НАН Беларусі адзначылі, што на Тураўскім лузе, у міжрэччы Прыпяці і Струмені, сабралася багата птушак. Найбольшая чарада турухтанаў – іх каля 40 тысяч, гэта амаль у пятнаццаць разоў больш, чым саміх жыхароў старажытнага гораду. Тураўская станцыя кальцуе птушак.
Фэст кулікоў сёлета праводзіцца на тыдзень раней звычайнага, што, паводле арнітолагаў, дае магчымасць пабачыць значна больш розных птушак, у тым ліку і кулікоў-чырвонакніжнікаў – вялікага вераценніка, гальштучніка, куліка-сароку.
Упрыгожваннем фэсту стане і белая лазараўка. Гэта зусім не кулік, а надзвычай рэдкая і прыгожая сініца, якая таксама гняздуецца на Тураўскім лузе.
Анатоль ЛІПСКІ.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!