ДАІ канфіскавала аўтамабіль з гербам «Пагоня»
Фота: grodno.mvd.gov.by

«З перакананнямі, але без аўтамабіля» так УУС Гродзенскага аблвыканкама пракаментавала канфіскацыю прыватнага аўтамабіля «Форд Фіеста» у жыхара Слоніма.

31-гадовы кіроўца рухаўся на аўтамабілі з налепкай з гербам «Пагоня» на капоце, а на даху былі наклеены дзве белыя паласы. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ на трасе «М11». Пра гэта паведаміла гарадзенская абласная міліцыя. Пасля затрымання, жыхара Слоніма арыштавалі на 7 сутак, а аўтамабіль з гістарычнай сімволікай канфіскавалі.

Поделиться ссылкой: