Фота з Facebook Таццяны Нядбай

Дамова з «Белкнігай» дзейнічае да 1 студзеня 2022 году, але прадстаўнікі сеткі кніжных крамаў вырашылі не чакаць да гэтага часу. Таццяна Нядбай паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што атрымала ліст ад “Белкнгі”, дзе ад яе патрабуюць тэрмінова забраць кнігі.

«Белкніга» патрабуе, каб пісьменніца Таццяна Нядбай забрала з крамаў свае кнігі
Фота з Facebook Таццяны Нядбай

Пісьменніца ўспрыняла гэта з лёгкай іроніяй.

“У 2018 годзе заключыла з Белкнігай дамову на рэалізацыю “Тэорыяў літаратуры ХХ стагоддзя”, аддаўшы некалькі асобнікаў у прыязную краму. Дамова камісіі дзейнічае да 1 студзеня 2022 г, але кнігі просяць ужо цяпер тэрмінова забраць з крамы.

Я, безумоўна, сама ўсё разумею, хаця ў іншай сітуацыі чакала б да 1 студзеня 2022. Але склалася так, што рэшта накладу даўно разышлася, а тут акурат сябры пыталіся, дзе можна знайсці “Тэорыі”. Так што дзякуй Белкнізе і яе генеральнаму дырэктару А.А. Вашкевічу, які падпісаў ліст, – ён можа спаць спакойна: крамольнага падручніка (рэдактарам якога выступіў Лявон Баршчэўскі, а адным з партнёраў тэлеканал БелсатTV), адзінага ў сваім родзе ў Беларусі, не будзе больш у продажы Белкнігі, затое дэфіцытныя асобнікі нарэшце знойдуць удзячнага чытача”.

Поделиться ссылкой: