Стала вядома, якую сям’ю затрымалі як удзельнікаў «жаночага маршу»

Сёння ў Прылуцкай Слабадзе былі затрыманыя члены адной сям’і: дзве сястры, брат і іх мама, паведамляе страціўшы рэгістрацыю праваабарончы цэнтр «Вясна».

Стала вядома, якую сям’ю затрымалі як удзельнікаў «жаночага маршу»

Каля 18 гадзін затрымалі 30-гадовую Юлію Міхайлаву. Да яе дому прыехала міліцыя і затрымала жанчыну калі яна ішла на прыпынак маршруткі, каб ехаць на працу.

Праз некаторы час сілавікі вярнуліся з ператрусам. Пазней супрацоўнікі ў цывільным затрымалі брата Юліі 27-гадовага Пятра і яе старэйшую сястру 36-гадовую Лілію Субоч, у якой двое непаўналетніх дзяцей. З супрацоўнікамі міліцыі паехала і маці затрыманых Таццяна Міхайлава.

Як мы раней паведамлялі, іх затрыманне пракаментавала ў тэлеграм-канале мінская міліцыя, напісаўшы, што затрыманыя “з’яўляюцца чальцамі шматдзетнай сям’і і пражываюць у пабудаваным з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Мінскім раёне. Падчас санкцыянаванага агляду названага домаўладання выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай”.

Поделиться ссылкой: