Мікалай Казлоў. Фота https://novychas.by

Лідара АГП Мікалая Казлова ўсё ж выпусцілі на волю. Яго вывезлі на ўскраіну горада і там выкінулі на абочыну, паведамляе NN.by.

Нагадаем, учора Мікалай Казлоў у вызначаны час не выйшаў са сваіх 15 сутак.

Казлова затрымалі 22 сакавіка. На наступны дзень, падчас судовага пасяджэння, палітыку стала дрэнна і яго давялося шпіталізаваць.

Ён скардзіўся, што на Акрэсціна правёў ноч у аднамеснай камеры, дзе знаходзілася 8 чалавек і дзе на падлогу вылілі два вядры хлоркі.

Поделиться ссылкой: