
Фанаты футбольнага клуба першай лігі “Баранавічы” абвясцілі пра байкот матчаў чэмпіянату Беларусі. Пра гэта яны паведамілі ў сябе на старонцы «ВКонтакте».
“Сябры! 17 красавіка пачнецца чарговы сезон у першай лізе. Як ня сумна гэта казаць, але мы таксама прыпыняем падтрымку клуба як на хатніх, так і выязных матчах!
Усе, хто будзе заўважаны на фан-сектары не мае дачынення да фанатаў ФК Баранавічы!
Гульцам хочацца пажадаць поспехаў, мы заўсёды дзесьці побач!” — напісалі балельшчыкі.
Раней заяўлялі пра байкот «у сувязі з палітычнай сітуацыяй у краіне» фанаты БАТЭ, «Шахцёра», брэсцкага «Дынама», «Слуцка», «Віцебска», «Маладзечна», «Нёмана», «Тарпеда-БелАЗ», мінскага «Тарпеда», футбольнага клуба «Мінск» і магілёўскага «Дняпра».
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!