Аляксандра Герасіменя. Фота https://newsbel.by
Аляксандра Герасіменя. Фота https://newsbel.by

Кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя падчас стрыму ў Instagram ацаніла перспектывы беларускіх спартсменаў адправіцца на Алімпіяду пад дзяржаўным сцягам.

– І дзеянні НАК Беларусі, і абвінавачванні нас ва ўсіх грахах сыграюць вялікую ролю. Магчыма нават выключэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта з членаў МАК. Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам. І гэта ўжо не наша заслуга. Думаю, яны самі сабе санкцый дадаткова атрымалі, – сказала спартсменка.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з’ехаць з Беларусі. Да ад’езду яе школе плавання з тых жа прычын не падоўжылі дамову арэнды. Цяпер Аляксандра жыве ў Вільнюсе, узначальвае Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Поделиться ссылкой: