Фотагісторыя. Шлюб з палітвязнем
Фота: Павел Крычко / @pkritchko

Гісторыю палітвязня Яўгена Бароўскага і ягонай нявесты апісаў у сваім інстаграме фатограф Павел Крычко.

Яўгену Бароўскаму прысудзілі 4 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што адбіваў людзей ад амапаўцаў на Пушкінскай.

У адным з лістоў на волю, Яўген абмовіўся пра вяселле, а Вераніка падтрымала такую ідэю і ў зваротным лісце даслала бланк заявы ў ЗАГС.

Вераніка і Яўген распісаліся ў СІЗА-1 на Валадарскага на мінулым тыдні, паміж пасяджэннем суда, дзе прагучалі апошнія словы абвінавачаных і абвяшчэннем прысуду.

На момант роспісу яны ведалі толькі аб магчымым тэрміне ў 4 гады калоніі агульнага рэжыму, які праз некалькі дзён быў абвешчаны ў судзе.

Як кажуць супрацоўнікі ЗАГС, такія падзеі апошнім часам не рэдкасць.

Для роспісу ў СІЗА трэба было атрымаць дазвол суддзі. На сам роспіс сыходзіць літаральна некалькі хвілін. Ніхто, акрамя пары, канвою і работніка ЗАГС не прысутнічае. Залежыць ад канвою, але ў найлепшым выпадку могуць даць трохі пагутарыць, абняцца, патрымацца за рукі, і то ў пальчатках і ахоўных экранах на галаве (у сувязі з COVID).

Поделиться ссылкой: