Увечары 3 красавіка, у Вялікую суботу, Апостальскі адміністратар Мінска-Магіёлёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец у архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ўзначаліў цэлебрацыю галоўнай цэлебрацыі літургічнага года — Пасхальнай вігіліі ў святую ноч.

«Пустая магіла, у якую паклалі цела Езуса, сімвалізуе мост, які пабудаваў Хрыстус, — мост паміж смерцю і жыццём, паміж роспаччу і надзеяй. Ідучы шляхам Месіі, мы таксама можам будаваць масты еднасці нават там, дзе гэта здаецца немагчымым.

Мы спадзяемся на тое, што пасля смерці нас не чакае небыццё. Уваскрасенне — гэта мост, які вядзе па-за межы смерці.

Ад нас залежыць, ці захочам мы, каб кожны жыццёвы выбар набліжаў нас да жыцця з Богам, бо цялесная смерць можа адкрыць нам Божае Валадарства ў поўнай меры».

З Пастырскага паслання біскупа Казіміра Велікасельца на Вялікдзень 2021 года

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»