Вікторыя і Анастасія Міронцавы. Фота: TUT.BY
Вікторыя і Анастасія Міронцавы. Фота: TUT.BY

Іх абвінавацілі ў масавых беспарадках і ўжыванні гвалту да сілавікоў.

Пяць сведак-амапаўцаў у судзе выступалі пад змененымі імёнамі і ў масках, некаторыя з іх прасілі не караць дзяўчат строга.

Аднак суддзя Аляксандр Воўк палічыў віну Анастасіі і Вікторыі Міронцавых даказанай і асудзіў дзяўчат адпаведна на 2 і 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абаронца Анастасіі Міронцавай у сваім выступленні адзначыла, што бокам абвінавачання не было прадстаўлена ніводнага доказу, які пацвярджаў бы віну яе падабароннай у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт.342 КК. Няма доказаў таго, што хто-небудзь звяртаўся з якімі-небудзь патрабаваннямі да Анастасіі, таксама не даказана, што дзяўчына знаходзілася на праезнай частцы праспекта Пераможцаў і яе дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту. Наадварот, ні адзін з дапытаных у судовым пасяджэнні пацярпелых і сведак не пацвердзіў, што падыходзіў з якімі-небудзь патрабаваннямі да Анастасіі Міронцавай або бачыў яе на праезнай частцы. Прадстаўленыя ў судзе відэазапісы таксама не пацвярджаюць вінаватасць дзяўчыны ў здзяйсненні злачынных дзеянняў, паведамляе TUT.BY.

Адвакат падкрэсліла, што ў абвінавачанні пазначаны ўсе маршруты грамадскага транспарту, праца якіх была парушана 10 жніўня ў Мінску, і іх указанне ў абвінавачанні не абгрунтавана.

Поделиться ссылкой: