Фота https://baj.by

Сяргея Зікрацкага днямі пазбавілі ліцэнзіі.

А так пакуль нічога новага, акрамя таго, што Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму.

– Днямі атрымалі ад яе ліст – вельмі цёплы, аптымістычны, – распавёў “Народнай Волі” Сяргей Ваганаў, дзядуля Каці Андрэевай (сапраўднае прозвішча Бахвалава). – Піша, што ўсё нармальна. Мы параўноўвалі, што яна піша нам і мужу, – супадае.

У Жодзіне ў камеры яна з “палітычных” адна, яе суседкі сядзяць у асноўным па эканамічных справах. Але пра побытавая ўмовы мы даведваліся ад адваката, бо ім забаронена пра гэта пісаць. Нейкія крупінкі інфармацыі мы мелі толькі ад адваката. Мы рыхтавалі цэлы спіс пытанняў, на якія Каця яму адказвала, а потым ён распавядаў нам.

Цяпер чакаем суда – 23 красавіка павінны разглядаць апеляцыйную скаргу. У якім фармаце ён пройдзе, будуць іх з Дашай выклікаць на суд альбо не – пакуль не вядома. Хутчэй за усё, суд адбудзецца без дзяўчат. Я ўвогуле зараз стараюся не спадзявацца, каб потым не расчароўвацца, бо гэта разбурае…

Публікацыя – з № 25 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»