Андрэй Пачобут. Фота https://docudays.ua
Андрэй Пачобут. Фота https://docudays.ua

Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Андрэя Пачобута і іншых беларускіх журналістаў.

– Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць Андрэя Пачобута, вызваліць усіх зняволеных журналістаў і спыніць спробы запалохаць прадстаўнікоў прэсы і прымусіць замаўчаць незалежныя галасы ў краіне, – заявіла міжнародная няўрадавая арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў”.

25 сакавіка ў кватэры Пачобута прайшоў трохгадзінны ператрус. Канфіскаваны два ноўтбукі, жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў, польскамоўная літаратура, бэйджы з канферэнцый, усе дакументы на польскай мове, у тым ліку дакументы дачкі, і ўзнагароды польскага конкурсу GrandPress.

Пачобут цяпер утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»