«Санкцыі – гэта алібі для ўлады за стан эканомікі»

Якім будзе эфект адноўленых амерыканскіх эканамічных санкцыяў? Ці можа Мінск абмежаваць імпарт з ЗША? Наколькі імаверна, што Мінск адклікае агрэман амерыканскай амбасадаркі Фішар?

Гэтыя пытанні ў Праскім акцэнце “Радыё Свабоды” абмеркавалі Валер Кавалеўскі, кіраўнік Кабінету Святланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах, і Анатоль Котаў, чалец Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказны за знешнюю палітыку і гандаль.

Валер Кавалеўскі

  • «Санкцыі – гэта алібі для ўлады за стан эканомікі»
    Валер Кавалеўскі

    Улічваючы ролю Амерыкі ў свеце, уплыў амерыканскіх санкцыяў выходзіць далёка за межы двухбаковых адносінаў.

  • Бізнес і нацыянальныя ўрады з вялікай неахвотай ідуць на кантакты з краінамі, якія знаходзяцца пад амерыканскімі санкцыямі.
  • Нават Кітай заяўляў, што хацеў бы, каб Беларусь палепшыла адносіны з заходнім светам.
  • Амерыканскія санкцыі могуць зрабіць мабілізуючы ўплыў на еўрапейцаў.
  • Амерыканцы маглі ўвесці свае санкцыі яшчэ ў жніўні, але яны адклалі рашэнне да дэдлайну чарговага этапу замарозкі санкцыяў.
  • Амерыканскае рашэнне дадасць рашучасці еўрапейцам адносна чацвёртага пакету санкцыяў адносна Беларусі.
  • Чацвёрты пакет санкцыяў ЕЗ, магчыма, будзе не апошнім.
  • Амерыканскія санкцыі маюць вельмі акрэсленую мэту – вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў, дыялог па падрыхтоўцы выбараў.
  • Санкцыі заўсёды здымаюцца раней, чым яны дасягаюць сваіх мэтаў.
  • У 2015-2016 гадах амерыканцы і еўрапейцы прыпынілі ці скасавалі санкцыі, палічыўшы паўмеры, зробленыя Лукашэнкам, дастатковымі.
  • Санкцыі працуюць, калі ёсць паслядоўнасць у выкарыстанні гэтага інструменту.
  • Калі амерыканскія санкцыі былі прыпыненыя, Мінск вёў мэтанакіраваную працу, каб яны былі цалкам скасаваныя.
  • Амерыканцы аднаўляюць санкцыі з неахвотай. Падстава – гэта парушэнні правоў чалавека, гэта наяўнасць палітвязняў.
  • Нават учора, падчас брыфінгу ў дзярждэпартаменце было сказана, што гэта папярэджанне, што санкцыі плануюць аднавіць праз тыдзень, Мінск можа спыніць гэта адпаведнымі крокамі.
  • Няма ніякіх падставаў, каб не было амбасадараў Беларусі ў ЗША і ЗША ў Беларус.
  • Я спадзяюся, што агрэман амбасадаркі Фішар ня будзе адкліканы.

Анатоль Котаў

«Санкцыі – гэта алібі для ўлады за стан эканомікі»
Анатоль Котаў

 

  • Наш гандаль з краінамі Захаду – гэта ў значнай ступені наш імпарт высокатэхналагічнага абсталявання.
  • Таму памер імпарту з ЗША і краінаў ЕЗ ніколі асабліва не змяншаўся.
  • Пасля ўвядзення амерыканскіх эканамічных санкцыяў беларускі экспарт у ЗША істотна знізіўся.
  • Зараз кожны контрагент будзе імкнуцца не патрапіць у спіс партнёраў тых беларускіх прадпрыемстваў, якія могуць патрапіць пад амерыканскія санкцыі.
  • Наступствы санкцыяў будуць больш балючымі, чым былі ў 2007 годзе, калі іх уводзілі.
  • Ёсць прэцэдэнт амерыканскіх санкцыяў супраць «Паўночнага патоку-2», пад якія ўскосна трапляюць многія кампаніі. Гэтак будзе і адносна амерыканскіх санкцыяў адносна Беларусі.
  • Людзі церпяць і зараз і няма ніякіх перспектываў для выпраўлення сітуацыі.
  • Уводзіліся санкцыі, казалася, што народ дацерпіць, выпускалі палітвязняў. Але працэс ніколі не даходзіў да лагічнага завяршэння.
  • У санкцыях вінаваты не «злачынны» Захад, ня людзі, якія ў Беларусі змагаюцца з дыктатурай, а сама ўлада.
  • Ва ўладных колах ёсць тэорыя, што санкцыі – гэта нават добра, бо будзе на каго зваліць адказнасць за праблемы ў эканоміцы.
  • Некаторыя мае былыя калегі кажуць, што дзіўная заява МЗС на адрас Амерыкі і ціск на польскую меншасць – гэта спроба справакаваць санкцыі ў адказ.
  • Санкцыі – гэта алібі за стан эканомікі.
  • Агрэман амбасадаркі Фішар не адклікалі таму, што рэжым насамрэч вельмі зацікаўлены, каб амбасадарка ЗША даехала да Мінску.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»