Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч
Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч

Днямі першы намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта А.Агафонаў у чарговы раз адмовіў Марыне ў спатканні з мужам Мікалаем Статкевічам.

– За ўвесь той час, што Мікола знаходзіцца за кратамі, ніводную маю просьбу аб спатканні не задаволілі, – гаворыць Марына Адамовіч “Народнай Волі”. – Я атрымліваю адказ, чакаю тыдзень-паўтара і пішу новую паперу на спатканне. Нават у тых, хто знаходзіцца на строгім рэжыме альбо на пажыццёвым зняволенні ў турме, ёсць спатканні. Кароткатэрміновыя, адно ці два, але яны ёсць для ўсіх катэгорый асуджаных!

А ў выпадку з падследнымі – усё аддадзена на разгляд следчага, які ў нашым выпадку лічыць, што “падставы для дазволу адсутнічаюць”.

Мы з Міколам больш за 10 месяцаў не бачыліся…

Нагадаем, што Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, да 29 мая.

Не так даўно ён пачаў знаёміцца са сваёй крымінальнай справай.

Публікацыя – з № 25 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: