Фота bnp.by
Фота bnp.by

Учора ў Мінску створаны аргкаміэт па падрыхтоўцы акцыі «Чарнобыльскі шлях», у які ўвайшлі асноўныя апазіцыйныя палітычныя партыі і рух «За Свабоду».

Прадстаўнікоў праўладных партый у аргкамітэце няма.

«У іх смеласці не хопіць падаць заяўку на «Чарнобыльскі шлях», – каментуе старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

Пра маршрут, які абмяркоўвалі прадстаўнікі аргкамітэта, Дзмітрый Кучук гаворыць так: «Магу сказаць, што ўсё будзе традыцыйна. Цяпер будзем заключаць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай, жыллёва-камунальнымі службамі, а пасля гэтага прыкладна 10 красавіка пададзім заўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху».

Ці спадзяюцца палітыкі, якія ўзяліся за арганізацыю чарговай масавай вулічнай акцыі, на тое, што гарадскія ўлады задаволяць іх просьбу? Тым больш што акцыю, прымеркаваную да Дня Волі, забаранілі?

«Заўку на «Чарнобыльскі шлях» будуць падаваць фізічныя асобы, – гаворыць Дзмітрый Кучук. – Улада можа праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы, нягледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, а чаму нам нельга?

Мы плануем правесці мерапрыемства ў строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Калі акцыю дазволяць, усе ўдзельнікі прыйдуць у масках і будуць прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі.

Мы разумеем, што цяпер у краіне складаная палітычная сітуацыя, таму хочам працаваць у легальным полі. У гэтым годзе – 35-я гадавіна аварыі на ЧАЭС, дата даволі сур’ёзная. Спадзяюся, Мінгарвыканкам нам не адмовіць».

Публікацыя – з № 25 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: