Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак
Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак

Следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да гомельскага праваабаронцы, працягнута да 18 мая.

Нагадаем, што Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе ў офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, а затым адправілі ў СІЗА.

За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры прайшоў ператрус, падчас якога былі выняты дакументы, што тычацца праваабарончай дзейнасці. Леаніду Судаленку было прад’яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 арт.342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне і арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронца зараз знаходзіцца ў СІЗА і двойчы абскарджваў абраную меру стрымання, аднак яму адмовілі на падставе таго, што ён нібыта можа збегчы ці перашкодзіць следству.

Таксама стала вядома, што ў Леаніда Судаленкі змяніўся адвакат. Першы адвакат адмовілася далей займацца яго справай без тлумачэння прычын.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»