Спіс экстрэмісцкай літаратуры дапоўнены кнігай «Беларуская нацыянальная ідэя»
Змицер Лукашук. Фота: Euroradio

За захоўванне і распаўсюд кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» цяпер могуць аштрафаваць. Неўзабаве адбудзецца першы суд з гэтай нагоды, паведамляе NN.by.

4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае «прыкметы праяўлення экстрэмізму», паведамляе Еўрарадыё.

Кніга выйшла з друку ў 2020 годзе. Яе складаюць гутаркі ў праграме «Ідэя Х» на Еўрарадыё, якія Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў вялі ў эфіры з самымі рознымі людзьмі.

Гэта былі філосафы, літаратары, музыкі, мастакі, дыпламаты, гісторыкі, айцішнікі — агулам 85 інтэрв’ю, 600 старонак. Лукашук і Гаруноў спрабавалі высветліць, якая яна, нацыянальная ідэя, і ці ёсць яна ўвогуле?

Як мы ўжо паведамлялі, Рэспубліканскі спіс эксрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Мінінформа, дапаўняецца зараз амаль штотыдзень. На дадзены момант кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» ў спісе не фігуруе. Акрамя таго мы пісалі, што суд у Беларусі прызнаў экстрэмісцкай кнігу «Беларускі Данбас», якую выдалі беларускія журналісты беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

Поделиться ссылкой: