
Адзін з выкладчыкаў заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.
Пракуратура цікавіцца ўстановамі ў Гродзенскай вобласці, якія навучаюць польскай мове, і просіць прадаставіць асабістыя дадзеныя выкладчыкаў польскай і іх вучняў.
Адпаведны запыт паступіў, напрыклад, у цэнтр моўных курсаў «Академия.by» – але там раскрываць інфармацыю аб кліентах не жадаюць. Звярталіся з пракуратуры і ў навучальны цэнтр «Дрэва ведаў», аднак там адказалі, што польскай на дадзены момант не вучаць, і пытанні да цэнтра адпалі.
Адзін з выкладчыкаў прыватнага цэнтра «Vorono.by», настаўнікі якога навучаюць польскай мове ў лідскай прыкасцёльнай школе, заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!