Дзяржаўнага тэлевядучага затрымалі па
Канстанцін Свідуновіч. Скрыншот з відэа.

Вядучага перадачы «Ранішні эспрэс» на тэлерадыёкампаніі «Брэст», 25-гадовага Канстанціна Свідуновіча, затрымалі 24 сакавіка (у гэты дзень ён апошні раз быў у эфіры).

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку брэсцкая журналістка Аксана Бровач. Імаверна, тэлевізійшчыка могуць прыцягнуць па «карагоднай справе».

«Карагодная справа» ў Брэсце, па-мойму, самая маштабная ў краіне крымінальная справа, якую распачалі пасля пратэстаў, — піша Аксана Бровач.Ужо дзве групы асудзілі, на падыходзе трэцяя дзясятка. Але Молаху мала!

Цяпер Канстанцін Свідуновіч змешчаны ў СІЗА, хутчэй за ўсё, хлопец праходзіць па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У чым менавіта абвінавачаюць Свідуновіча? Удзел у карагодзе, які адбыўся ў Брэсце 13 верасня 2020 года на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Па гэтай справе ўжо былі асуджаныя некалькі дзясяткаў жыхароў Брэста і вобласці.

Канстанцін Свідуновіч родам з Пружанаў. Спачатку вучыўся ў МДЛУ, а потым на журфаку БДУ. «НН» датэлефанавалася да бацькі хлопца. Юрый Свідуновіч заявіў, што нічога не ведае пра затрыманне сына.

Мама Канстанціна, Галіна Свідуновіч, дастаткова вядомая ў Пружанах асоба, яна — рэдактарка газеты райвыканкама «Раённыя будні». І літаральна 30 сакавіка ў сваёй калонцы бэсціць тэлеграм-каналы, які засумняваліся ў наладках падачы кіслароду ў Пружанскай ЦРБ.

У самога Канстанціна паўсюль закрытыя сацсеткі, аднак можна ўбачыць, што на аватарцы ў інстаграме ў яго стаіць «Пагоня», а ў фэйсбуку ён посціў выяву бел-чырвона-белага сцяга.

Дзяўчына Свідуновіча Хрысціна адмовілася ад каментароў. «Мы не хочам пагоршыць сітуацыю», — адказала яна.

Поделиться ссылкой: